Вы ўбачыце, шаноўныя сябры, яркі, прыгожы, эмацыйна багаты, надзвычай кранальны харэаграфічны спектакль, які завяршае цыкл канцэртаў “Харошкі. Жывая легенда беларусаў”. У спектаклі гучыць тэма складанага, трагічнага лёсу жанчыны падчас вайны. Праграма напоўнена шчымлівымі, пранікнёнымі лірыка-драматычнымі нумарамі… Але будзе на сцэне і сапраўднае свята, сімвал адраджэння і светлай надзеі – “Беларускае вяселле” – выдатная харэаграфічная сюіта, якую складаюць гулліва-жартоўныя танцы-сцэнкі. Артысты выконваюць іх з запалам, радасным натхненнем, яркімі эмоцыямі і пачуццямі.
Канцэрт пройдзе пад жывую музыку ў суправаджэнні вакальна-аркестровай групы ансамбля “Харошкі”.
Тэатралізаваная праграма “Ад смутку да вяселля” будзе прымеркавана да Дня Перамогі. Сардэчна запрашаем адзначыць свята разам з ансамблем “Харошкі”, атрымаць асалоду ад выбітнай харэаграфіі, прасякнутай любоўю да нашай роднай зямлі і яе традыцый!
Да сустрэчы 12 мая 2023 г. у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (г. Мінск, вул. Энгельса, 7). Пачатак а 19-ай гадзіне.
Даведкі і замова квіткоў па тэлефоне: +375 29 693 25 08.
Запрашаем таксама набыць квіткі анлайн на сайтах www.khoroshki.by i www.kupalauski.by
6 мая праграму “Ад смутку да вяселля” ансамбль “Харошкі” пакажа на сцэне Мазырскага драматычнага тэатра імя Івана Мележа.
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title