Пабываць на беларускім вяселлі са сватамі, застоллем, кадрыляй, адчуць настрой купалінак, а яшчэ паспачуваць абяздоленай жанчыне, якая чакае мужа з вайны, — усё гэта, аздобленае непераўзыдзеным мастацтвам харэаграфіі, музыкі і акцёрства, падарыў Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі» ў Цэнтральным Доме афіцэраў на канцэрце з нагоды 85-гадовага юбілею сваёй любімай натхняльніцы, мастацкага кіраўніка і галоўнага балетмайстра — лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, народнай артысткі Беларусі Валянціны Гаявой.