14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
20 красавіка 2023 года на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы калектыў пакажа тэатралізаваную праграму «Вясна» ‑ прыгожую, эмацыйна багатую, напоўненую яркімі фарбамі і непаўторнымі лірычнымі вобразамі
Менавіта вясне ‑ цудоўнай жыццесцвярджальнай пары года прысвечана канцэртная праграма Валянціны Гаявой, у якой мовай харэаграфіі яна па-майстэрску апявае абуджэнне жыцця. Праграма ўключае ў сябе поўныя прыгажосці і пяшчоты кампазіцыі «Вяснянкі», «Гуканне вясны», «Перапёлачка», а таксама цікавыя, дынамічныя нумары «Юр’еў конь», «Валачобнікі», «Вясновыя скокі» ‑ трыумф жыцця, шчасця, кахання, адраджэння Зямлі. Расліны, птушкі, людзі славяць прыгажуню-вясну, адчуваюць ўнутраны ўздым, прыліў сіл і энергіі ‑ гэта найлепшым чынам адлюстравана ў тэатралізаванай праграме «Вясна».
Да сустрэчы 20 красавіка ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (г. Мінск, вул. Энгельса, 7) на дзіўным і непаўторным свяце высокага харэаграфічнага мастацтва, якое падорыць вам многа радасці і выдатны настрой!
Пачатак а 19-ай гадзіне.
Канцэрт пройдзе пад жывую музыку ў выкананні вакальна-аркестровай групы ансамбля «Харошкі».
Запрашаем набыць квіткі ў падарунак да свята 8 сакавіка!
Даведкі і замова квіткоў па тэлефоне: +375 29 693 25 08.
Таксама набывайце квіткі анлайн на сайце https://www.kupalauski.by