БГЗХА «Харошкі»

Прэса

05 сакавіка 2024 года

"Я не шукала танцы. Я шукала цікавых людзей". Як стваралі легендарныя "Харошкі"?

Навіны

15 лютага 2024 года

Ансамбль “Харошкі” запрашае адзначыць прыход вясны разам!

Прэса

24 студзеня 2024 года

Паўвекавы алмаз «Харошак»

  • Галоўная
  • Навіны
  • Запрашаем на наш сольны канцэрт “Зімачка”, які адбудзецца 23 лютага 2022 года ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі
Навіны
17.01.2022

Запрашаем на наш сольны канцэрт “Зімачка”, які адбудзецца 23 лютага 2022 года ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі

Запрашаем на наш сольны канцэрт “Зімачка”, які адбудзецца 23 лютага 2022 года ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі

Шаноўныя сябры! 23 лютага ў цудоўны святочны вечар сардэчна запрашаем на наш сольны канцэрт “Зімачка”. У першым аддзяленні вы ўбачыце нумары, у якіх адлюстраваны беларускія зімовыя святы і абрады:

“Каляда” – у гэтай вакальна-харэаграфічнай кампазіцыі сродкамі народна-сцэнічнага танца каларытна перадаюцца ўсе адметныя моманты самага вясёлага і яскравага зімовага свята: разгортваецца шэсце, падчас якога, па даўняй традыцыі танцуюць, жартуюць, спяваюць, зычаць гаспадарам шчасця і дабрабыту;

“Завеі” – танец сапраўды зачароўвае і перадае прыгажлосць роднай прыроды ў зімовы час;

“Кросны” – танец, рытм якога нагадвае работу кроснаў – старадаўняга ткацкага станка. А пластыка танцораў выдатна перадае багаты ўзор традыцыйнага беларускага ткацтва. Вядома, зіма ў вёсцы – не толькі адпачынак, гульні ды забавы, гэта яшчэ і час карпатлівай працы, народнай творчасці;

“Кужалёк” – у гэтым танцы дзяўчаты трымаюць у руках сувоі вытканага кужалю. Калі пачыналася адліга, палатно рассцілалі на снезе, тапталі яго, мялі, білі, каб яно стала мяккім ды бялюткім, як снег. З вялікай замілаванасцю і паэтычнасцю перадаюць артысты ансамбля ўсе этапы гэтай, здавалася б, будзённай сялянскай працы;

“Дрыготка” – у старадаўнія часы беларускія дзяўчаты вышывалі запаветную хустачку, каб падарыць яе свайму выбранніку. Той, хто атрымліваў дарагі сэрцу падарунак, мог смела ісці ў сваты да яе бацькоў…

Кожны нумар у праграме “Зімачка” – гэта сапраўдны харэаграфічны спектакль, у аснове якога – спалучэнне адметнага нацыянальнага каларыту і высокага майстэрства артыстаў. Упрыгожваюць канцэрт выдатныя вакальна-інструментальныя кампазіцыі.

У другім аддзяленні канцэрта вы ўбачыце маляўнічыя нумары з залатога фонду ансамбля.

Чакаем вас 23 лютага ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі!

(г. Мінск, пр. Незалежнасці, 50). Пачатак а 19-ай гадзіне.

Запрашаем набыць квіткі на канцэрт у падарунак мужчынам!

Кошт квіткоў 12-18 руб.

Квіткі без камісіі можна набыць:

+375 25 744 51 20 (Life, Viber), +375 17 374 84 52.

Таксама набывайце квіткі анлайн па спасылках:

Без камісіі: https://philharmonic.by/ru/concert/belorusskiy-gosudarstvennyy-zasluzhennyy-horeograficheskiy-ansambl-horoshki-zimachka-1

https://www.ticketpro.by/bilety-na-koncert/ansambl-xoroshki-zmachka-15-yanvarya-2022/

https://www.kvitki.by/rus/bileti/teatr/tanec/belarusk-dzjarzhany-zasluzhany-hareagrafchny-ansambl-haroshk-zmachka-6--346824/

Спяшайцеся! Ансамбль “Харошкі” пакажа тэатралізаваную праграму “Зімачка” толькі 23 лютага! Канцэрт абавязкова падорыць вам радасць і добры святочны настрой, напоўніць цяплом пахмурныя зімовыя дні!

  • Галоўная
  • Навіны
  • Калектыў
    • Мастацкі кіраўнік
    • Аб калектыве
    • Гастролі
    • Райдэр
    • Школа-студыя
    • Аркестр
    • Ідэалагічная праца
  • Праграмы
    • «Мы –беларусы» («Поры года»)
    • «Полацкі сшытак»
    • «Фальклор»
    • «Тураўская легенда»
    • «Бывай, ХХ стагоддзе» («Бабруйскія карцінкі» і «Местачковыя карцінкі»)
    • «Мой лёс – Харошкі»
  • Медыя
    • Прэса
    • Відэа
  • Кантакты
© 2004 - БДAЗХА «Харошкі»
Распрацоўка: ЦВР «Кастрычніцкі»

КУПІЦЬ БІЛЕТ

  • RU
  • EN
Instagramm
Facebook
<