БГЗХА «Харошкі»

Прэса

05 сакавіка 2024 года

"Я не шукала танцы. Я шукала цікавых людзей". Як стваралі легендарныя "Харошкі"?

Навіны

15 лютага 2024 года

Ансамбль “Харошкі” запрашае адзначыць прыход вясны разам!

Прэса

24 студзеня 2024 года

Паўвекавы алмаз «Харошак»

  • Галоўная
  • Навіны
  • Ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае на свой сольны канцэрт «Вясна», які адбудзецца 21 красавіка 2021 года ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі
Навіны
29.03.2021

Ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае на свой сольны канцэрт «Вясна», які адбудзецца 21 красавіка 2021 года ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі

Ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае на свой сольны канцэрт «Вясна», які адбудзецца 21 красавіка 2021 года ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі

Пасля суровых зімовых халадоў зноў зменьваецца прырода, у паветры з'яўляецца прыемны свежы водар вясны. Гэтай цудоўнай жыццесцвярджальнай пары года прысвечана канцэртная праграма Валянціны Гаявой, у якой мовай харэаграфіі яна па-майстэрску апявае абуджэнне жыцця. Першае аддзяленне канцэрта ўключае ў сябе лірычныя, поўныя пяшчоты і прыгажосці кампазіцыі «Вяснянкі», «Гуканне вясны», «Перапёлачка», а таксама яркія і дынамічныя нумары «Юр'еў конь», «Валачобнікі», «Вясновыя скокі» - трыумф жыцця , шчасця, кахання, вясновага адраджэння Зямлі. Расліны, птушкі, людзі славяць прыгажуню-вясну, адчуваюць унутраны ўздым, прыліў сіл і энергіі.

Юныя выхаванцы дзіцячай студыі пры ансамблі «Харошкі» пацешаць гледачоў цудоўным нумарам «Вясна на калочку».

У другім аддзяленні канцэрта - лепшыя нумары з залатога фонду ансамбля.

Вясна - гэта не толькі час абнаўлення прыроды, яна абнаўляе і пачуцці людзей. Канцэртная праграма «Вясна» ў выкананні ансамбля «Харошкі» - эмацыйная, напоўненая яркімі фарбамі, непаўторнымі лірычнымі вобразамі, - абавязкова падорыць добры настрой і адчуванне радасці!

Чакаем вас, дарагія сябры, 21 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 50)

Пачатак у 19-00

Тэлефоны для даведак: +375 17 374 84 52 +375 25 744 51 20 (Life, Viber)

  • Галоўная
  • Навіны
  • Калектыў
    • Мастацкі кіраўнік
    • Аб калектыве
    • Гастролі
    • Райдэр
    • Школа-студыя
    • Аркестр
    • Ідэалагічная праца
  • Праграмы
    • «Мы –беларусы» («Поры года»)
    • «Полацкі сшытак»
    • «Фальклор»
    • «Тураўская легенда»
    • «Бывай, ХХ стагоддзе» («Бабруйскія карцінкі» і «Местачковыя карцінкі»)
    • «Мой лёс – Харошкі»
  • Медыя
    • Прэса
    • Відэа
  • Кантакты
© 2004 - БДAЗХА «Харошкі»
Распрацоўка: ЦВР «Кастрычніцкі»

КУПІЦЬ БІЛЕТ

  • RU
  • EN
Instagramm
Facebook
<