14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
Гледачы ўбачаць нумары з залатога фонду ансамбля: «Віцебская полька», «Ойра», «Пава», «Весялуха». Вакальна-інструментальная група ансамбля парадуе кампазіцыямі «Вясна-красна», «Каліна-ягада», «Арэшынка», «Харашуха» і інструментальным нумарам віртуознага выканання «Найгрышы гармоніка».
- Асобным сюрпрызам стане забіяцкі нумар «Местачковы дырыжор» з удзелам заслужанага артыста Фёдара Балабайка, аркестравай групы ансамбля «Харошкі» і выхаванцаў дзіцячай студыі, - паведамілі ў ансамблі.
Дзіцячая харэаграфічная студыя пры ансамблі была заснаваная яшчэ ў 1987 годзе. Гэта дазволіла выхаваць для «Харошак» цэлую плеяду выдатных высокапрафесійных артыстаў. 25 лютага на сцэну Палаца культуры ветэранаў выйдзе цяперашняе пакаленне таленавітых і працавітых выхаванцаў студыі, сярод якіх, магчыма, ёсць і будучыя зоркі народнага танца.
Фота прэс-службы ансамбля