Гасцямі ўтульнай студыі Белтэлерадыёкампаніі былі: Ірына Грушова, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік ансамбля «Харошкі», Аляксей Гаевой, мастак-пастаноўшчык, Вольга Неўмяржыцкая і Валерый Чучман, артысты-вакалісты/салісты камерна-інструментальнага і вакальнага ансамбля. Цікавай атрымалася размова пра прэм’еру тэатралізаванай праграмы «Масленка».