Здымкі адбыліся ў павільёне кінастудыі «Беларусьфільм», абсталяваным Белтэлерадыёкампаніяй сучаснымі тэлевізійнымі тэхнічнымі сродкамі. Праект «Залатая калекцыя» – гэта не толькоі сапраўдная энцыклапедыя беларускай музычнай і харэаграфічнай творчасці, але і прыклад вышэйшага дасягнення ў тэлевытворчаці.
Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі» прапануе гледачам адразу дзве тэатралізаваныя праграмы. Адна з іх – харэаграфічны спектакль «Полацкі сшытак», пастаўлены на старажытную беларускую музыку XVI–XVII стагоддзяў. Цікава, што гэтыя ўнікальныя мелодыі былі знойдзены ў бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. А ў праграме «Зімачка» майстры танца з дапамогай арыгінальных вакальна-харэаграфічных пастановак перадаюць асаблівую атмасферу зімовых беларускіх святаў і абрадаў.
Цыкл «Залатая калекцыя» – гэта не проста серыя якасных канцэртаў, створаных сучаснымі тэлевізійнымі сродкамі, гэта маштабная творчая акцыя, якая пашырыць шэраг прыхільнікаў беларускай культуры і захавае творчую спадчыну.
Канцэрт «Зімачка» ў межах праекта «Залатая калекцыя» можна будзе ўбачыць на тэлеканале “Беларусь 3” 1 студзеня 2026 г. у 19-35.