БГЗХА «Хорошки»

Новости

05 декабря 2025 года

Интересная и очень плодотворная поездка детской студии ансамбля «Хорошки» состоялась в Республику Карелия

Новости

01 декабря 2025 года

На Республиканском хореографическом конкурсе «Резонанс» в Минском городском Дворце культуры воспитанники средней группы детской студии ансамбля «Хорошки» заняли целых два призовых места

Пресса

28 ноября 2025 года

Как это было? Эфир программы «Добрай раніцы, Беларусь!» перед концертом «Жніво» в Национальном академическом театре имени Янки Купалы

  • Главная
  • Медиа
  • Пресса
  • Умацоўваючы повязь
Пресса
14.11.2025

Умацоўваючы повязь

Два медалі Францыска Скарыны ўзбагацілі сёлета скарбонку дасягненняў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”. Адну з высокіх узнагарод атрымала артыст балета Алена Багданава, якая аддала славутаму калектыву 17 гадоў.
Умацоўваючы повязь

 

 

Высакародная арыстакратычная асоба ў праграме “Полацкі сшытак” ці мілая і непасрэдная дзяўчына ў нумары “Закаханы стражнік”, сарамлівая студэнтка з танца-спектакля “Местачковы вальс” ці пляткарка ў аднайменнай пастаноўцы — неверагодную разнастайнасць вобразаў дэманструе наша гераіня на сцэне.

Таленты артысткі, між тым, не вычэрпваюцца акцёрскім і танцавальным майстэрствам. З 2012-га Алена Багданава кіруе дзіцячай студыяй пры ансамблі, выхаванцы якой з бляскам праяўляюць сябе на прэстыжных міжнародных конкурсах і фестывалях народнай культуры.

— Алена, як вы прыйшлі ў прафесію?

— Пасля Барысаўскай дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў вучылася ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. Так хацелася па размеркаванні патрапіць у праслаўленыя “Харошкі”! Вельмі падабаўся самабытны стыль калектыву, яго ўнікальны рэпертуар і педагагічныя падыходы. Усёй душой імкнулася туды, але тагачасная кіраўніца, народная артыстка Беларусі Валянціна Іванаўна Гаявая, не змагла прыняць мяне праз адсутнасць вольных месцаў.

— І дзе пачаўся ваш кар’ерны шлях?

— У Дзяржаўным ансамблі танца, якому прысвяціла пяць гадоў. Гэтае выдатнае месца многаму мяне навучыла. Бязмерна ўдзячная за такі цудоўны прафесійны старт! “Харошкі”, між тым, заўсёды заставаліся ў маіх думках. І вось нашы дарогі перасекліся: у 2008-м вырашыла зноў паспрабаваць шчасця і прайсці прагляд.

— Як адаптаваліся на новым месцы?

— Рэпертуар моцна адрозніваўся ад таго, што я выконвала раней. Трэба было хутка засвоіць шмат новага. А ў калектыў улілася лёгка: артысты вельмі падтрымлівалі.

— Раскажыце, калі ласка, як сталі кіраваць школай-студыяй.

— Аддзяленне працуе з 1987 года, але быў перыяд, калі набор не ажыццяўляўся. Кіраўніцтва ансамбля ўсімі сіламі імкнулася адрадзіць яго дзейнасць, каб гадаваць артыстаў-пачаткоўцаў, якія ў перспектыве змогуць вярнуцца да нас. Адказную задачу па аднаўленні даверылі мне.

Педагагічную практыку пачыналі фактычна з нуля. Першы набор быў невялікі — усяго 18 чалавек. Сёння, для параўнання, студыю наведваюць 110 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў.

Праграма навучання грунтуецца на рэпертуары “Харошак”. У яе аснове — фальклорны здабытак. Добрыя вынікі выхавання ўжо відаць: многія выпускнікі паспяхова паступілі ў каледжы на харэаграфічныя напрамкі. Наша мара — убачыць іх у складзе ансамбля ў якасці прафесійных артыстаў.

— Што забяспечвае росквіт “Харошак” больш за паўстагоддзя? У чым ваша сіла?

— Па-першае, ва ўнікальнай, самабытнай праграме. Наш рэпертуар — сапраўдная скарбніца незлічоных багаццяў айчыннай музыкі! Узяць, да прыкладу, гістарычны балет “Полацкі сшытак”. Яго аснова — нотныя запісы беларускіх свецкіх твораў XVI — XVII стагоддзяў, знойдзеныя ў бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Гэта не проста харэаграфічны спектакль, а жывое апавяданне пра лёс нашага народа.

Па-другое, ва ўсведамленні, наколькі значную ролю ансамбль адыгрывае ў захаванні беларускай фальклорнай спадчыны. Упэўнена: нароўні з захапленнем архітэктурнымі і музычнымі шэдэўрамі, вялікімі жывапіснымі творамі, мы павінны глыбока разумець жыццё і побыт нашых продкаў, каб не страціць сябе.

Яшчэ адзін “сакрэт” нашай стойкасці — асаблівая сувязь, якая злучае артыстаў, нібы ў вялікай і дружнай сям’і. Нават у творчых баталіях мы знаходзім агульную мову, умацоўваючы нашу повязь. Многія з нас, дарэчы, цэлымі сем’ямі сябруюць па-за працай.

— Нядаўна вам уручылі медаль Францыска Скарыны…

— Падзея неверагодна кранальная і эмацыянальная для мяне! Атрыманне такой узнагароды — гэта не толькі пра прызнанне, але і пра вялікую адказнасць. Трэба падняцца на новую прыступку майстэрства, каб апраўдаць давер і чаканні тых, хто ацаніў мой талент.

— Наколькі важна атрымліваць прызнанне звонку?

— Кожны артыст марыць аб апладысментах, калі выходзіць на сцэну. Вонкавыя атрыбуты поспеху не абыякавыя і мне, але галоўнае — тое, што адчуваю ўнутры. Усе ўзлёты і падзенні, трыумфы і правалы пражываю глыбока ў сэрцы.

— Што вас творча запальвае, цікавіць і натхняе?

— Мае розум і душа цалкам належаць нашай студыі. Я мару аб яе росце, аб тым, каб яна стала месцам, дзе дзеці змогуць знайсці яшчэ больш шляхоў для самарэалізацыі.

— Якімі дасягненнямі адзначаны для вашых выхаванцаў гэты год?

— Распачаўся ён грандыёзным гала-канцэртам у Крамлі. Затым мы вярнуліся ў родную Беларусь, паўдзельнічалі ў некалькіх буйных конкурсах. На пачатку красавіка выступалі на Усерасійскім этапе Гульняў Міжнароднага Піфійскага камітэта. Старэйшая група заваявала адразу два дыпломы лаўрэата I ступені за нумары “Мітусь” і “Таўкачыкі” ў намінацыі “Народны танец”. Мяне ўдастоілі Падзячнага ліста і тытула Члена Міжнароднай Рады па танцы ЮНЕСКА.

Трыумфальная перамога адкрыла для нас дзверы на трэці этап спаборніцтва, што пройдзе ў лістападзе ў Абу-Дабі. Акрамя таго, пасля маскоўскага поспеху нас запрасілі на Творчыя гульні краін БРІКС. Мы былі адзінай студыяй, якая прадстаўляла Беларусь на маштабным мерапрыемстве.

Плануем і далей пашыраць геаграфію выступленняў і праектаў, каб “Харошкі” гучалі ў розных кутках планеты!

— А духоўная місія студыі, напэўна, застанецца нязменнай і праз год, і праз стагоддзе?

— Мы гадуем захавальнікаў і прадаўжальнікаў традыцый беларускага народа, тых, хто прымножыць яго культурны здабытак. І нам нельга сыходзіць з абранага шляху. Для мяне гэта высокі гонар — рабіць усё магчымае, каб ансамбль працягваў жыць, развівацца, натхняць, радаваць гледача і ніколі не здраджваць сваім высокім ідэалам!

Віялета ГРЫНКЕВІЧ. Фота з архіва калектыву

Источник

  • Главная
  • Новости
  • Коллектив
    • Художественный руководитель
    • О коллективе
    • Гастроли
    • Райдер
    • Школа-студия
    • Оркестр
    • Противодействие коррупции
    • Идеологическая работа
  • Программы
    • «Мы –белорусы» («Времена года»)
    • «Полоцкая тетрадь»
    • «Фольклор»
    • «Туровская легенда»
    • «Прощай, ХХ век» («Бобруйские картинки» и «Местечковые картинки»)
    • «Моя судьба – Хорошки»
  • Медиа
    • Пресса
    • Видео
  • Контакты

 

© 2004 -

БГAЗХА «Хорошки»

 

 

Разработка: ЦВР «Октябрьский»

10-04-25-45 2025-Год благоустройства

 

23 01 25 22Портал рейтинговой оценки

 

Министерство культуры Республики Беларусь
  • BE
  • EN
Instagramm
Facebook
<