14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
У першы дзень лета дзіцячая студыя ансамбля “Харошкі” падорыць сапраўднае свята – прыгожае, яркае, шчырае! Таленавітыя і старанныя выхаванцы студыі прадэманструюць у гэты вечар усё тое, чаму навучыліся. Гэта не толькі любімыя гледачамі нумары, але і цікавыя прэм'еры: харэаграфічныя кампазіцыі “Мітусь", “Таўкачыкі”, “Ой, рана на Івана”, “Кадрыля”, “Заляцанні”, песня “Беларусь ‑ мой дом”.
Чакаем усіх 1 чэрвеня ў Мінскім гарадскім палацы культуры (вул. Маякоўскага, 129). Пачатак а 18-й гадзіне.
Дзіцячая студыя ансамбля “Харошкі” абавязкова падорыць выдатны настрой, многа радасці і ўсмешак!
Даведкі і замова квіткоў па тэлефоне +375 29 500 68 83.