14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
Канцэрт адбудзецца 18 лістапада 2022 года ў 19-00 г. у Палацы культуры Мінскага аўтамабільнага завода. Алена Якубец – вельмі яркая і таленавітая артыстка балета, якая аддана танцуе ў ансамблі «Харошкі» больш за 25 гадоў. Вас чакае цікавая і дынамічная канцэртная праграма, якая ўключае ў сябе любімыя гледачамі нумары з залатога фонду калектыву: «Русалачка», «Местачковы вальс», «Таўкачыкі», «Паванька», «Кросны», «Субота» і іншыя. Вядома ж, сольныя партыі ў гэтых нумарах на высокім прафесійным узроўні выконвае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Якубец, ствараючы на сцэне непаўторныя высокамастацкія вобразы. Артыстка працуе з вялікай любоўю да сваёй прафесіі, з кожным выхадам на сцэну аддаючы гледачам часцінку сваёй душы.
Надзвычай упрыгожаць канцэрт мілыя сэрцу лірычныя песні і жывая беларуская музыка.
Алена Якубец і ансамбль «Харошкі» абавязкова падорыць вам выдатны настрой і вялікае эстэтычнае задавальненне!
Да сустрэчы 18 лістапада на канцэрце-бенефісе ў ДК МАЗ (г. Мінск, Партызанскі пр-т, 117а, станцыя метро «Аўтазаводская»).
Запрашаем набыць квіткі анлайн па спасылцы: https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/belorusskij-gosudarstvennyj-akademicheskij-ansambl-horoshki-benefis-zasluzhennoj-artistki-respubliki-belarus-eleny-jakubec-372238/
Даведкі па тэлефоне: + 375 29 353 62 31.