14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
Ці любіце вы барока, як любім яго мы? Ці любіце вы нашае, беларускае барока? Ці не марылі апошнім часам хаця б на гадзінку сыйсці ад сённяшняй штодзённай рэчаіснасці ў іншую эпоху, дзе пануюць старадаўняя музыка, прыгажосць і каханне?
Ці ведаеце вы, что музыкі ансамбля “Харошкі” з веданнем справы граюць не толькі народныя полькі ды кадрылі, але і шляхетныя канцоны і куранты, і, дарэчы, "куранты" – гэта зусім не гадзіннік? Ці здагадваецеся, колькі адценняў пачуццяў могуць выразіць два цудоўныя галасы - мужчынскі і жаночы? Ці не хацелася б вам на ўласныя вочы пабачыць, што меў на ўвазе Караткевіч, калі пісаў пра Яноўскую на балі: “…А поруч з ім плыла яна, проста плыла ў паветры, залацістая, белая, блакітная, як райская птушка, і вэлюм яе віўся ў паветры…” - і адчуць мурашкі па скуры?
Чакаем вас на вельмі атмасферным камерным канцэрце старажытнай музыкі “Каханне спрадвеку”, які адбудзецца 1 снежня 2021 года на малой сцэне КЗ “Мінск”.
Даведкі і замова квіткоў па тэлефонах: + 375 25 744 51 20 (Life, Viber), +375 17 328 66 38 (каса КЗ “Мінск”).
Таксама квіткі даступныя па спасылцы: https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/ansambl-horoshki-343126/