14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
Святочны канцэрт да юбілею стваральніка, бяссменнага мастацкага кіраўніка і галоўнага балетмайстра калектыву Валянціны Гаевой адбудзецца 21 кастрычніка ў Цэнтральным Доме афіцэраў.
У першым аддзяленні гледачы ўбачаць яркі і прыгожы, эмацыйна багаты харэаграфічны спектакль «Ад смутку да вяселля…», напоўнены шчымлівымі, пранікнёнымі лірыка-драматычнымі нумарамі. У спектаклі гучыць тэма складанага, трагічнага лёсу жанчыны падчас вайны… Але будзе на сцэне і сапраўднае свята, сімвал адраджэння, трыумф кахання, жыцця і светлай надзеі – цудоўная кампазіцыя «Беларускае вяселле», якую складаюць гулліва-жартоўныя танцы-сцэнкі. Артысты выконваюць іх з запалам, вялікім натхненнем, яркімі эмоцыямі і пачуццямі.
Другое аддзяленне канцэрта – лепшыя фальклорныя нумары з залатога фонду рэпертуару ансамбля «Харошкі». Жывая музыка надзвычай упрыгожвае канцэрт, надае яму яшчэ большую эмацыйнасць.
Запрашаем вас, шаноўнвя сябры, адзначыць свята разам з намі, атрымаць сапраўдную асалоду ад выбітнага мастацкага густу і творчага таленту Валянціны Гаевой, убачыць яе харэаграфію, прасякнутую любоўю да сваёй роднай зямлі і свайго народу!
Да сустрэчы 21 кастрычніка ва ўтульнай зале Цэнтральнага Дома афіцэраў! Пачатак а 19-ай гадзіне.
Даведкі па тэлефонах: +375 17 374 84 52, +375 25 744 51 20.
Набыць квіткі можна на сайтах білетных аператараў www.ticketpro.by і www.kvitki.by па спасылках: