Запрашаем на сольны канцэрт калектыву ў Маларыцкі раённы цэнтр культуры! Гледачы ўбачаць маляўнічыя вакальна-інструментальныя і харэаграфічныя кампазіцыі з залатога фонду ансамбля. Кожны нумар - гэта сапраўдны спектакль, у аснове якога - спалучэнне адметнага нацыянальнага каларыту і высокага майстэрства артыстаў.
Пачатак а 18-ай гадзіне. Кошт квітка 20 руб.