БГЗХА «Харошкі»

Навіны

24 мая 2022 года

Запрашаем вас на гульні!

Навіны

19 красавіка 2022 года

Сардэчна запрашаем вас, шаноўныя сябры, на святочны канцэрт «Ад смутку да вяселля» 10 мая ў Вялікую залу Белдзяржфілармоніі

Прэса

13 красавіка 2022 года

Як «Харошкі» праводзілі снежную пару

  • Галоўная
  • Навіны
  • Акадэмічны ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае вас убачыць новую праграму «Каханне спрадвеку»
Навіны
03.05.2021

Акадэмічны ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае вас убачыць новую праграму «Каханне спрадвеку»

Акадэмічны ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае вас убачыць новую праграму «Каханне спрадвеку»

Унікальны камерны праект на аснове старажытнай беларускай музыкі, створаны сумесна з артыстамі беларускай оперы, напоўнены рамантыкай і тонкай пачуццёвасцю, падорыць вам сустрэчу з яркай эпохай барока!

У праграме прагучаць творы са зборніка музыкі “Полацкі сшытак” – каштоўнага дыямента нацыянальнай культурнай спадчыны. Знакаміты харэаграфічны спектакль ансамбля “Харошкі” “Па старонках Полацкага сшытка” ўваходзіць у “залаты фонд” калектыву і з’яўляецца адной з яго візітовак.

У “Каханні спрадвеку” ў цэнтры ўвагі - музыка і адзін з найпрыгажэйшых музычных інструментаў – жывы чалавечы голас.

Вы атрымаеце сапраўдную асалоду ад непаўторных старажытных канцонаў – мілагучных і напеўных, лірычных і гарэзлівых, напоўненых любоўю да жыцця і пяшчотай. Простыя, але адначасова такія вытанчаныя абароты старадаўняй беларускай мовы нікога не пакінуць абыякавым.

Разам з камерным аркестрам “Харошак” на сцэну выйдуць знакамітыя артысты Вялікага тэатра Беларусі – зоркі беларускай оперы Алена ЗОЛАВА (сапрана) і Юрый ГАРАДЗЕЦКІ (тэнар), бясконца захопленыя гэтым музычным матэрыялам. І, безумоўна, у праграме “Каханне спрадвеку” вы ўбачыце харэаграфічныя нумары – пад чароўную музыку шляхетныя дамы і кавалеры створаць на сцэне асобую атмасферу той далёкай эпохі.

Аўтары ідэі – мастацкі кіраўнік “Беларускай капэлы” Віктар СКАРАБАГАТАЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, і мастацкі кіраўнік акадэмічнага ансамбля “Харошкі” Валянціна ГАЯВАЯ, народная артыстка Беларусі.

Чакаем вас 28 чэрвеня ў Мінску (малая сцэна КЗ “Мінск”) і ў Гродна 30 чэрвеня (сцэна Тэатра лялек). Пачатак а 19-й гадзіне.

Новая праграма ансамбля “Харошкі” “Каханне спрадвеку” абавязкова падорыць вам вялікае эстэтычнае задавальненне і рамантычны настрой!

Даведкі і замова квіткоў БЕЗ КАМІСІІ па тэлефоне +375 25 744 51 20 (Life, Viber)

Таксама квіткі даступныя па спасылцы: https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/ansambl-horoshki-334586/

  • Галоўная
  • Навіны
  • Калектыў
    • Мастацкі кіраўнік
    • Аб калектыве
    • Гастролі
    • Райдэр
    • Школа-студыя
    • Аркестр
    • Ідэалагічная праца
  • Праграмы
    • «Мы –беларусы» («Поры года»)
    • «Полацкі сшытак»
    • «Фальклор»
    • «Тураўская легенда»
    • «Бывай, ХХ стагоддзе» («Бабруйскія карцінкі» і «Местачковыя карцінкі»)
    • «Мой лёс – Харошкі»
  • Медыя
    • Прэса
    • Відэа
  • Кантакты
© 2004-2017 БДAЗХА «Харошкі»
Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»
  • RU
  • EN
<