14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
Дзіцячая студыя была заснавана пры ансамбле ў 1987 годзе. Навучанне ў школе вядзецца па аўтарскай праграме Валянціны Гаявой і выкладчыкамі з'яўляюцца вядучыя артысты ансамбля. Іх задача - перадаць выхаванцам не толькі сваё майстэрства, але і традыцыі, «фірмены» стыль «Харошак» і, вядома ж, бясконцую захопленасць беларускім народным танцам. На сенняшні дзень у студыі навучаюцца больш за 100 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў. За час існавання студыі, вучні дасягнулі поспехаў і сталі дыпламатамі і лаўрэатамі міжнародных харэаграфічных конкурсаў і фестываляў, як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі: Расія, Балгарыя, Італія ... Студыя з'яўляецца жаданым госцем на гарадскіх мерапрыемствах. 12 мая будзе магчымасць і ў вас убачыць маладое пакаленне будучых артыстаў танца!